Беларуская мова


Лексічны матэрыял (1 клас)


Рыхтуемся  да кантрольнай работы па тэме "Дзеяслоў"!

1.  Выпiшы дзеясловы.

Белы, пабяліла, пабелка, смешны, смяяцца, холад, халодны, пахаладала, маўчаў, размова, запытаўся, сябраваць, чырвоны, наваколле, везяце, прыгажэць.

2.  Ад назоўнiкаў утвары аднакаранёвыя дзеясловы ў неазначальнай форме.

Зіма – …, гора – …, смех – …, бег –  …, крок – ….

3. Выпішы дзеясловы прошлага часу, вызнач іх лік і род.

Прачытаў, пакармілі, кранаюцца, намалюе, прынясуць, сядзела, узышло.

4.Запішы ў першы слупок дзеясловы І спражэння, у другі – ІІ спражэння.

Гуляць, злавіць, чакаць, мыць, закрычаць, стаіць, везці, садзіць.

5. Запішы прыказкі, устаўляючы прапушчаныя літары. Над дзеясловамі    пазнач асобу і спражэнне.

Адзін раз зман_ш — другі не павераць. Што напіш_ш  пяром, не высеч_ш тапаром. Слязьмі гору не памож_це. Кнігі чыта_ш – свет адкрыва_ш. Родную маці нікім не замен_ш. Учарашняга дня не верн_ш.  Добра працу_це, дружбу мацу_це.

Рыхтуемся да кантрольнага дыктанта з дадатковым заданнем!

Мінск

Мінск — галоўны горад Рэспублікі Беларусь. Ён вельмі прыгожы. Кожны год розныя дэлегацыі наведваюць нашу гасцінную сталіцу. У Мінску шмат гістарычных помнікаў, цікавых музеяў. Па шырокіх вуліцах імчаць аўтобусы і машыны. Пад зямлёй нясуцца цягнікі метро.

Дарослыя любяць адпачываць у цудоўных парках, зялёных скверах. Для юных мінчан працуе дзіцячая чыгунка.

А якая будоўля ідзе ў Мінску! Тысячы гараджан ужо жывуць у новых кватэрах. Яны любяць свой горад! (67 слоў)

Папярэдзіць аб пастаноўцы працяжніка ў першым сказе.

Дадатковае заданне

1.              Падкрэсліце галоўныя члены сказа. Вызначце час і спражэнне дзеяслова.

Па шырокіх вуліцах імчаць аўтобусы і машыны.

2.    Вызначце род, лік, склон выдзеленага назоўніка.

3.              Выпішыце са сказа словазлучэнне назоўнік + прыметнік, вызначце лік, род і склон прыметніка.


Рыхтуемся да кантрольнай работы па тэме  “Скланенне назоўнікаў”

 

1.       Выпішы назоўнікі 2-га  скланення.

Бег, вяселле, весялосць, школа, ферма, ландыш, машыніст, вулей, ветразь, шчанё, медаль, галінка, мазь, любоў, дзень, шчасце.

Выпішы назоўнікі 1-га  скланення.

Заяц,  рамонак, бабуля, сябар, школа, смех, смяльчак, мыш, праца, зайчаня, кветка, пялёстак, радасць, дрэва, салавей, боль,  маланка, снежань, Міша, неба, гусь.

2.       Выпішы словазлучэнні  з назоўнікамі   ў  давальным склоне. Абазнач канчаткі назоўнікаў, вызнач скланенне.

Схаваліся ад дажджу, пад'ехаў к вакзалу, дрэнна птушцы, прынеслі матулі, пайшлі па сцежцы, накрылі на стол, падышлі к парку, зрабіў для брата, радавацца восені.

3.       Спішы. Абазнач склон назоўнікаў.

У траве дзяўчынка знайшла сямейку баравікоў. У сасновым бары стаяла адзінокая хата л..сніка.

4.       Спішы. Назоўнікі ў  дужках пастаў у патрэбным склоне.

Ганарыцца (Беларусь), не хапае (смеласць), намяло (снег), напісаў (Каця), нясе ў (рука), гуляю па (лес), дрэнна (птушка), убачыў на (муха), намаляваў для (матуля), падскочыў ад (радасць), падарунак для (футбаліст), ішлі з (Алеся), стаіць на (нага), чай без (цукар), ехалі на (трамвай), кроплі (дождж), пасадзілі ў (агарод),  пад’ехаў да (вакзал),  намаляваў да (урок),  сябрую з (Таня), малюнак (мастак),   пад’ехалі да (вёска), сумна (дзяўчынка), паказалася з-за (хмара), знайшоў у (лес), на кожнай (галінка), заціснула ў (рука), з вялікай (скорасць), над вадзяной (гладзь).

5.       Складзі і запішы сказы з прапанаваных слоў, ужываючы выдзеленыя назоўнікі ў патрэбным склоне. Вызнч склон усіх назоўнікаў.

Разам, на, Сяргей, улетку, хадзіў, з, дзед, рыбалка. Сябр, з, дапамагалі, Валя, у, бібліятэка. Узнялася, палянка, цецерукоў, на, чародка, лясной, гучна. У, схаваўся,  звярок, холад, і, спалохаўся, норка,  зноў.

Рыхтуемся да кантрольнай работы па тэме “Аднародныя члены сказа”

1. Выпішы сказ з аднароднымі членамі. Падкрэсліце іх адпаведна ролі ў сказе.

                    А) Лес з даўніх часоў служыць чалавеку.

                    Б) Марынка, ты вельмі непаслухмяная дзяўчынка.

                    В) Снег ндзеў на слупкі пушыстыя шапкі, засыпаў кусты.

2.  Спішы, ставячы, дзе трэба, коскі.

Пастух выйшаў на лужок і зайграў у ражок.

Сонца ўжо заходзіць але добра асвятляе пер’е птушак.

Вецер дзьмуў з гор а не з мора.

У лесе мы знайшлі і баравікі і сыраежкі і маслякі.

Прыйшоў у лес садоўнік убачыў дзікую яблыньку выкапаў яе і пасадзіў у садзе.

3. Замяні тры сказы адным з аднароднымі членамі. Пастаў патрэбныя знакі прыпынку.

      Дзеці ў школе чытаюць. Дзеці ў школе пішуць. Дзеці ў школе рашаюць задачы.

4. Выпішы сказ, які адпавядае дадзенай схеме. Падкрэслі аднародныя члены.

Па сцяжынцы тупаў вожык, нёс сунічак поўны кошык.

У лесе рос стары і махнаты дуб.

Ласі і касулі скідаюць свае прыгожыя рогі ў снежні.

дзе? што рабіў? які? які? што?

5. Падзялі тэкст на сказы. Запішы іх, расстаўляючы знакі прыпынку. Падкрэслі ў сказах аднародныя члены.

Закапаліся ў мох яшчаркі змеі шчупакі акуні карасі схаваліся ў глыбіню вадаёмаў на лузе ў полі ў лесе стала пуста

 

Рыхтуемся да кантрольнай работы па тэме «Тэкст»

1.Прачытайце і вызначце, дзе тэкст. Запішыце тэкст.

А) У пушчы многа рознага звяр’я. Імчыць кур’ерскі поезд. Дзеці ідуць у школу.

Б) Дзеці ідуць у школу. Там яны займаюцца чытаннем і лічэннем. На перапынках вучні адпачываюць. Потым зноў садзяцца за парты.

2. Прачытайце тэксты. Запішыце тэкст-апавяданне.

Качка з качанятамі

Па вузенькай сцяжынцы ідзе дзікая качка. За ёю – восем качанят. Маці вядзе іх да возера. Там яны цяпер будуць жыць.

                                                           Бярозка

На палянцы сярод лесу расла высокая бяроза. Якая яна прыгожая! Ствол у яе белы, лісцікі дробныя, зялёныя.

3. Пачытай тэкст і загалоўкі да яго. Запішы загаловак, які перадае  галоўную думку тэксту.

Сланы - разумныя жывёлы. Іх вучаць, і яны ўсякую працу робяць: і бярвенне цягаюць, і зямлю капаюць, і ваду пераносяць. Яны нават гуляць з дзецьмі ходзяць і глядзяць, каб дзяцей ніхто не пакрыўдзіў.

А) Працавітыя сланы.

Б) Сланы.

В) Сланы - разумныя жывёлы.

4.Прачытай тэкст, яго план. Ці адпавядае паслядоўнасць пунктаў плана паслядоўнасці частак у тэксце? Запішыце выпраўлены план.

          Залатая восень

Стаяў ясны дзень. Дзеці пайшлі на экскурсію ў лес. Сонца свяціла ярка. Неба было галубое. Зграя жураўлёў вушаком цягнулася на поўдзень.

Лес быў казачным. Ён апрануўся у яркае ўбранне. Ад жоўтага лісця ён здаваўся залатым.

Падзьмуў лёгкі ветрык. Лісце закружылася ў дружным карагодзе. Пачалася пара лістападу. Дзеці доўга любаваліся прыгажосцю прыроды.

          Потым яны набралі розных лісцеў і  вярнуліся дадому

План

                                    1. Казачны лес.

                                    2. Лісце ў карагодзе.

                                    3. Дадому.

                                   4. Стаяў ясны дзень.

5. Прачытайце сказы, вызначце іх парадак і запішыце, каб атрымаўся тэкст. Прыдумайце і запішыце загаловак.

______________________________

Як вы думаеце, змарылася яна? Мама прыйшла з працы. Дзеці не павінны расці беларучкамі. Вядома, стамілася. У вас заўсёды знойдзецца час дапамагчы маме. Можна ў магазін збегаць, а можна посуд памыць ці падлогу.

Дыктант з дадатковым заданнем

Вясна 

Ачысцілася ад снегу зямля, прашумелі ручаі і рэкі ды зноў увайшлі ў свае берагі. Нават пахучай траўкаю зазелянелі дарогі і сцежкі ў полі. Памаладзелі гаі і лясы. Тысячы рознагалосых птушак  напоўнілі паветра свістам, шчэбетам і спевамі.

Новае і кожны раз няяснае і чароўнае пачуццё прастору і волі абуджала людзям сэрцы.

Дадатковае заданне

1.          Пазначце ў слове прыстаўку.

Пераходзіць, даслухаць, пакрыўдзіць, падарунак, зварыць, надпісаць, закрычаць.

2.          Пазначце над словамі названую часціну мовы.

Прыметнік у сказе Вясновае сонейка адбілася ў празрыстай лужыне.

Назоўнік у сказе У рэдкіх правсветах зялёнай хвоі я заўважыў на тоўстым суку гняздо.

Дзеяслоў у сказе З бліжняй бярозы паляцеў залацісты лісток і апусціўся ў лужыну.

3.          Падкрэсліце галоўныя члены сказа.

Паступова абудзіліся птушкі. Першымі зацыркалі на даху вераб’і. Выглянуў з дупла старой грушы чорны шпак.

Рыхтуемся да кантрольнай работы 

     па тэме «Часціны мовы»              

 1. Выпішы назоўнікі, якія адказваюць на пытанне хто?

Сабака, падручнік, цукерка, бульба, спявак, голас, пісьмо, лётчык, , пісьменнік, смяльчак, смеласць.

2. Выпішы назоўнікі, якія адказваюць на пытанне што?

Сабака, падручнік, цукерка, бульба, спявак, голас, пісьмо, лётчык, , пісьменнік, смяльчак, смеласць.

3. Утвары форму множнага ліку назоўнікаў.                                                      

Дождж, голас, верабей, поле, вечар, ноч.

4. Вызначы род назоўнікаў.

Жалеза, паводзіны, часопісы, пыл, сцюжа, сані, кармушкі, медаль, азёры, гусь.

5. Складзі і запішы словазлучэнні, ужываючы назоўнікі і прыметнікі ў дужках. У прыметнікаў вызначы канчатак і род.

Снег, надвор’е, вада,  дні (халодны)

Ручай, возера, кветка, птушкі (лясны)

6.Спішы сказы.  Вызначы час і лік дзеясловаў.

Завіруха бушавала і ноччу, і днём. На срэбранай ад інею бярозе сядзелі цецерукі. Снег ляжыць на кустах і на дрэвах. 

                      Рыхтуемся да кантрольнай работы па тэме 

                                            "Склад слова" (3 клас)

1.    Запішыце словы і  разбярыце па саставу.

Узгорак, беражок, палёт, сасновы, гітарыст, зубраня.

2.    Запішыцесловы і падбярыце да іх словы з  супрацьлеглым значэннем, абазначце прыстаўкі.

Прыехаць  - ______________, завязаць  - _________________, узлезці -_________,                      звязаць  - _______________, вынесла - ______________.

3.    Утварыце пры дапамозе памяншальна-ласкальных суфіксаў новыя словы. Абазначце корань і суфікс.

Рот - ________, мяч - _________,  рыба - __________, дом - ___________,

канверт - ____________,  кніга – ______________, дождж - ________________.

4.    У кожным радку знайдзіце лішняе слова. Аднакаранёвыя словы запішыце, абазначце корань.

Рака, рачны, рак, рачулка.

Горка, гара, узгор’е, гора.

Дуб, дубок, дублёр, дубняк, дубовы.

Лесвіца, лес, лясок, лесаруб.

5.    Са слоў састаўце сказы. Калі неабходна, змяняйце канчаткі ў словах. У выдзеленых словах абазначце канчаткі.

За, вырас, рака, лес, бярозавы.

Бяроз, у, лес, шмат.

У, белыя, бярозкі, ствалы, маладых.

  Рыхтуемся да кантрольнай работы па тэме "Сказ"   

                                             (3 клас, 2 чвэрць)

1.Спішыце, устаўляючы патрэбны знак прыпынку ў канцы сказа.

Як прыгожа красуюць кветкі__ Дзеці ішлі берагам ракі___ Колькі зараз гадзін___

2. Сярод дадзеных сказаў знайдзіце і выпішыце пабуджальны сказ.

Кроплі звонка капаюць са стрэх на зямлю.

Калі ты прыйдзеш са школы?

Дапамагайце птушкам зімой.

Нам спадабалася выступленне артыстаў.

3.Устаўце ў сказы даданыя члены сказа. Змяніце іх так, як патрабуе сэнс.  Запішыце.

(Які?)_____сняжок пакрыў (што?)______,

Словы для даведкі: зямля, пушысты.

(Дзе?)_____ растуць (якія?) _______ дрэвы.

Словы для даведкі: пладовыя, сад.

4.Падзяліце тэкст на сказы.Спішыце.

Дзеці хадзілі на экскурсію яны назіралі за жыццём дрэў дрэвы рыхтуюцца да доўгага зімовага сну вецер зрывае з галінак пажаўцелыя лісты каляровым дываном яны ляжаць пад нагамі.

5. Са слоў складзіце сказы. Запішыце іх. Падкрэсліце галоўныя  члены сказа.

Пад, заўважыла, кустом, вавёрачку, дзяўчынка, маленькую.

У, Ніны, зіму, усю, жыла, вавёрачка. 

Слоўнікавыя словы (3 клас)

адцвітаць

адчыніць

асцярожны

блішчаць

булён

бутэрброд

воблака

восеньскі

вулей

выйсці

гасцінец

гарадскі

дзённік

звінець

павук

пенал

пошта

пясчаны

свяціць

смяяцца

сшытак

шчасце 

Слоўнікавыя словы (2 клас)

калідор

лесвіца

відэлец

кватэра

дождж

дзверы

талерка

рукзак

сусед

сцюжа

 ёсць

Рэспубліка Беларусь

акварыум

герой

калектыў

тэатр

месяц

метро

мяккі

памяць

стадыён

тэатр

цвёрды

чацвер

мядзведзь

медаль

 

Рыхтуемся да кантрольнай работы па тэме "Зычныя гукі" 
(2 клас, 3 чвэрць)

1.              Спішы словы, устаўляючы патрэбныя літары 

Ш(э,а)птаць, у дв(о,а)рах, м(а,о)рскі, ц(э,а)на, ш(а,э)сцёрка, стр(э,а)хі, з(о,а)лата, з(е,я)мляк, в(е,я)с(е,я)ліцца, сп(е,я)вакі, гн(я,е)здо, (е,я)ршы.

2.              Устаў прапушчаныя літары.

Ж..рафа, р..біна, пуш..сты, ац..нка, ч..рны, ч..лавек, , даждж.., рыж..к, гр..бы.

3.              Змяні словы па ўзоры: агарод – на агародзе.

Завод – на заво..е, веласіпед – на веласіпе..е, каманда – у каман..е, канверт – на              канвер..е, жыта – у жы..е, работа – на рабо..е.

 4.Устаў прапушчаныя  літары, запішы праверачныя словы.

         Стры(ж,ш) - …, гора(т,д) - …, хле(п,б) - …, маро(с,з) - …, мы(ш,ж)ка - …,                піло(т,д) - …., кве(т,д)ка - …, блу(с,з)ка -…, усме(ш,ж)ка - …

5.              5. Устаў прапушчаныя словы з даведкі. Падлічы колькасць літар і гукаў у                   гэтых словах.

Пад ляжачы … вада не цячэ.Каля дарогі было навалена … .

Словы для даведкі: камень, каменне.


Рыхтуемся  да кантрольнай работы па тэме "Гукі і літары"!
2 клас

1.    Спішы. Падкрэслі літары, якія абазначаюць галосныя гукі.

Касцёр, відэлец, Ульяна, Мар’я, будаўнік.

2.    Спішы. Падкрэслі літары, якія абазначаюць зычныя гукі.

Цішыня, цюльпан, падзяка, ваўчок, вейкі.

3.    Спішы. Запішы лічбамі над кожным словам колькасць складоў.

Малайчына, акунь, крык, цукерка, галоўка, маладая.

4.    Спішы, устаўляючы патрэбную літару.

Баб(у,ў)ля (В,в)ера жыве (у,ў) вёсцы (Д,д)убкі.  У яе вялікая гаспадарка. (У,Ў)ладзік і (Г,г)анначка за(у,ў)сёды ёй дапамагаюць.

5.    Спішы. Падлічы і запішы, колькі ў словах літар (л.) і колькі гукаў (г.)

Беларусь, Юра, песня,  аўчарка, дзюба, джала.

6.    Запішы словы, падзяляючы іх для пераносу.

Дождж, дзядзька, шыя, зайка, садоўнік, агонь, радыё,  кракадзіл, агеньчык.


Рыхтуемся  да кантрольнай работы!

1.                  Выпішы назоўнікі 2-га  скланення.
Заяц,  рамонак, бабуля, сябар, школа, смех, смяльчак, мыш, праца, зайчаня, кветка, пялёстак, радасць, дрэва, салавей, боль,  маланка, снежань, Міша, неба, гусь.
2.      Выпішы назоўнікі 1-га  скланення.
Заяц,  рамонак, бабуля, сябар, школа, смех, смяльчак, мыш, праца, зайчаня, кветка, пялёстак, радасць, дрэва, салавей, боль,  маланка, снежань, Міша, неба, гусь.
3.                  Спішы. Вызнач род  назоўнікаў.
Паветра, кветкі,  гарады, расліны, цяля, жалеза, зоркі, надвор’е, дрэвы, хмары, ноч, сабака, медалі, часопіс, гусь.
4.                  Спішы. Абазнач склон назоўнікаў.
Вавёрка скакала з галінкі на галінку. На зямлю павольна апускаліся сняжынкі. У лясах растуць магутныя дубы. На клумбе бабуля пасадзіла белыя нарцысы. Коцік любіць гуляць з маленькімі клубочкамі.
5.                  Спішы. Назоўнікі ў  дужках пастаў у патрэбным склоне.
Ехалі на (трамвай), кроплі (дождж), пасадзілі ў (агарод),  пад’ехаў да (вакзал), пабегчы па (дарога), намаляваў да (урок),  сябрую з (Таня), скакаў на адной (нага), малюнак (мастак), намаляваў для (матуля), падскочыў ад (радасць), пад’ехалі да (вёска), сумна (дзяўчынка), паказалася з-за (хмара), знайшоў у (лес), на кожнай (галінка), заціснула ў (рука), з вялікай (скорасць), над вадзяной (гладзь), едуць на (конь)..
6.                  Складзі і запішы сказы з прапанаваных слоў, ужываючы выдзеленыя назоўнікі ў патрэбным склоне. Вызнч склон усіх назоўнікаў.

Палянка, на,  цецерукоў, узнялася, чародка, лясной. У, схаваўся,  звярок, холад, і, спалохаўся, норка,  зноў. 

Слоўнікавыя словы
4 клас
Аб’язджаць, апетыт, ахвотна, балерына, берэт, вуліца, гараджане, грымець, да пабачэння, дэлегацыя, ззяць, ледзьве, меншы, памочнік, паштальён, плывец, подпіс, секунда, сёння, тэлеграма, уверсе, улетку, унізе, услых, цвісці, чацвёрты.

Рыхтуемся  да кантрольнай работы!

1)   Выпісаць назоўнікі, якія адказваюць на пытанне што?
Сонца, дождж, бабуля, дапамога, вожык, бяроза, падасінавік, школа, шчасце, дрэва, жанчына, радасць, рамонак, птушка, чаромха.
2)   Утварыце форму множнага ліку назоўнікаў.                                                      
Сава, горад,  рэч, птушка, вуж, стрыж, гульня, бераг.
3)   Вызначце род назоўнікаў.
Трактар, сям’я, зайчаня, медаль, возера, таполя, санкі, кветкі, падарожжа, цукар, кефір, паводзіны, фігуры, суніцы, пячэнне, рукі.
4)    Утварыце словазлучэнні. Абазначце канчаткі прыметнікаў.
Стужка, неба, колер (сіні)
Надвор’е, дзень,  усмешка (сонечны)
5)   Запішыце сказы. Падкрэсліце галоўныя члены, вызначце род і лік прыметнікаў.

Сонечныя промні асвятляюць наваколле. Зялёны лісцік нясмела выглядваў з духмянай пупышкі дрэва.


















Рыхтуемся да кантрольнай работы!

1.                Выпішы  праз коску роднасныя словы, абазнач у іх корань.
У нашай рэчцы водзіцца шмат рыбы. Цэлы дзень сядзяць рыбакі пад вербамі на беразе. Аднойчы яны злавілі вялікую рыбіну.
2.                Выключы з радкоў “лішнія” словы, запішы толькі роднасныя.
Рака, рачны, рак, рачулка.
Ружа, ружжо, ружавець, ружовы.
Мора,  марак, марыць,  марскі.
3.                Утвары ад дадзеных слоў новыя з дапамогай суфіксаў -к- , -ік, -ок, -ёк,    -еньк-.

Пчала - …., стол - …., грыб - …., белы - …., белы - …., конь - …..
4.                Спішы  словы, устаўляючы патрэбныя літары.
Па(д,т)казаць, а(б,п)трэсці, пера(д,т)святочны, ра(з,с)біць, (з,с)пісаць, бя(з,с)шумны, у(з,с)лезці.
5.     Разбяры словы па саставе.
Кніжны, вочы, прыгарадны, узгорак, горка, пералесак, дарога, ліпавы.

Слоўнікавыя словы, 3 клас
     адцвітаць
     адчыніць
          асцярожны 
      блішчаць
булён
        бутэрброд
    воблака
       восеньскі
вулей
  выйсці
    гасцінец
    гарадскі
  дзённік
  звінець
павук
пенал
 пошта
     пясчаны
   свяціць
    смяяцца
   сшытак
   шчасце



ПАМЯТКА
РАБОТА  НАД   ПАМЫЛКАМІ
1.            Гук і літара  ў.
Выпішы слова або словазлучэнне правільна. Дапішы яшчэ 2 словы з літарай ў. Рабі так:
дрэўца, чытаў, ліў.
2.            Перанос слоў.
Выпішы слова, падзяляючы яго для пераносу. Запішы яшчэ 2 словы, падзяляючы іх для
пераносу.  Рабі так: асі-на, бя-розка, дрэў-ца.
3.                       Правапіс галосных  о, э – а.
Выпішы слова правільна. Запішы слова, ад якога яно ўтварылася. Пастаў націскі. Рабі
так:  цагліна – цэгла.
4.            Правапіс  е, е – я.
Выпішы слова  правільна. Запішы аднакарэннае слова, дзе е, ё знаходзіцца пад націскам.
Рабі так: вярба - вербы, сяло- сёлы.
5.            Правапіс парных звонкіх і глухіх зычных.
Выпішы слова правільна, напішы праверачнае слова. Рабі так: мароз – маразы, нізкі –
нізенькі.
6.               Правапіс галосных пасля зычных ж, дж, р, ч, ш.
Выпішы слова правільна. Запішы яшчэ 2 словы з гэтай зычнай. Рабі так: вожык, жыта,
ажына
7.               Падоўжаныя зычныя.
Выпішы слова правільна. Падкрэслі падоўжаныя зычныя. Напішы яшчэ  2 словы  з
падоўжанымі зычнымі. Рабі так: жыццё, збожжа, насенне.
8.            Правапіс раздзяляльных знакаў: апостраф і Ь.
Выпішы слова правільна. Падкрэслі апостраф ці Ь. Запішы яшчэ 2 словы на гэта
правіла. Рабі так: Ілья, лье, паштальён ці надвор’е, вераб’і, сям’я.
9.            Ужыванне вялікай літары.
Выпішы слова правільна. Падкрэслі вялікую літару. Запішы яшчэ 2 словы на гэта
правіла. Рабі так: Сямён, Вольга, Ігнат.
10.         Слоўнікавыя словы.
Выпішы слова правільна. Падкрэслі літару, якую трэба запомніць. Напішы  2
роднасных  словы.
11.         Правапіс д – дз.
Выпішы слова правільна. Падкрэслі дз. Напішы яшчэ 2 словы на гэта правіла. Рабі так: дзеці, дзякуй, адзіны.
12.         Правапіс т – ц.
Выпішы слова правільна. Падкрэслі ц. Запішы яшчэ 2 словы на гэта правіла. Рабі так: чытаць, прыйсці, госці.
13.         Правапіс прыстаўкі са словам.
Выдзелі прыстаўку. Утвары ад гэтага слова яшчэ 2 словы з рознымі прыстаўкамі. Рабі так: паехаў, заехаў, выехаў.
14.         Правапіс прыназоўнікаў.
 Са сказа, у якім дапушчана памылка, выпішы прыназоўнік і слова, да якога ён адносіцца. Паміж прыназоўнікам і словам  пастаў пытанне, або яшчэ адно слова. Рабі так: да (якой ?) вескі, да новай вескі.
15.         Правапіс  НЕ  з дзеясловамі.
Запішы дзеяслоў з  НЕ. Запішы яшчэ 2 словы на гэта правіла. Рабі так: не быў, не бачыў, не хварэў.
16.         Пропуск і замена літар.
Выпішы слова правільна. Падкрэслі  месца ў слове, дзе была дапушчана  памылка.


Ацэнка вуснага адказу

Пры ацэнцы адказу вучня ўлічваюцца:
1) ступень усвядомленасці вывучанага матэрыялу;
2) пацвярджэнне тэарэтычных звестак прыкладамі;
3) дакладнасць узнаўлення фактычнага матэрыялу;
4) правільнасць маўлення.


Крытэрыі і паказчыкі ацэнкі вуснага адказу

Бал
Усвядомленасць
Пацвярджэнне тэарэтычных звестак прыкладамі
Дакладнасць
узнаўлення фактычнага
матэрыялу
Правільнасць маўлення
1

Называе фрагменты вывучанага матэрыялу (правіла, азначэнне)

Прыклады прывесці не можа
Пры ўзнаўленні фрагментаў матэрыялу робіць памылкі, якія скажаюць сэнс
Робіць шматлікія маўленчыя памылкі *
2
Узнаўляе вучэбны матэрыял фрагментарна, растлумачыць што-небудзь не можа
Прыклады прывесці не можа
Пры фрагментарным узнаўленні матэрыялу робіць памылкі
Робіць шматлікія маўленчыя памылкі, не выпраўляе пры ўказанні на іх

3
Паказвае механічнае запамінанне большай часткі правіла, азначэння, сутыкаецца з цяжкасцямі што-небудзь растлумачыць
Пры прывядзенні прыкладаў сутыкаецца з цяжкасцямі
Пры фармулёўцы правілаў, азначэнні паняццяў робіць памылкі, якія не можа выправіць пры ўказанні на іх
Робіць шматлікія маўленчыя памылкі, якія не можа выправіць пры ўказанні на іх
4
Неўсвядомлена ўзнаўляе вучэбны матэрыял, не можа абгрунтаваць свае меркаванні
Пры прывядзенні большай часткі прыкладаў сутыкаецца з цяжкасцямі

Пры фармулёўцы правілаў, азначэнні паняццяў робіць памылкі, якія не можа выправіць пры ўказанні на іх
Робіць шматлікія маўленчыя памылкі, якія выпраўляе з дапамогай настаўніка
5
Тлумачыць асобныя палажэнні вывучанага матэрыялу
Прыводзіць прыклады з падручніка

Пры фармулёўцы правілаў, азначэнні паняццяў робіць памылкі, якія не можа выправіць пры ўказанні на іх
Робіць асобныя маўленчыя памылкі, якія выпраўляе самастойна ці з дапамогай пытанняў настаўніка.
**Робіць маўленчыя памылкі, якія выпраўляе з дапамогай пытанняў настаўніка.
6
Паказвае разуменне асноўных палажэнняў вывучанага матэрыялу

Прыводзіць прыклады з падручніка
Пры ўзнаўленні тэарэтычнага матэрыялу дапускае неістотныя памылкі, якія выпраўляе з дапамогай настаўніка
Робіць асобныя маўленчыя памылкі, якія самастойна выпраўляе. **Робіць маўленчыя памылкі, якія выпраўляе з дапамогай пытанняў настаўніка
7
Ведае і ўсвядомлена выкладае вучэбны матэрыял у цэлым.
Прыводзіць прыклады з падручніка
Пры фармулёўцы правілаў, азначэнні паняццяў дапускае неістотныя памылкі, якія выпраўляе з дапамогай пытанняў настаўніка
Дапускае асобныя маўленчыя недахопы. **Робіць асобныя маўленчыя памылкі, якія выпраўляе з дапамогай пытанняў настаўніка
8
Паказвае поўнае разуменне вучэбнага матэрыялу.
Прыводзіць прыклады з падручніка, а таксама адзінкавыя прыклады, падабраныя самастойна
Пры фармулёўцы правілаў, азначэнні паняццяў дапускае неістотныя памылкі, якія самастойна выпраўляе
Дапускае адзінкавыя маўленчыя недахопы. **Робіць асобныя маўленчыя памылкі, якія самастойна выпраўляе пры ўказанні на іх
9
Выкладае вучэбны матэрыял дакладна і лагічна, дэманструе высокую ступень усведамлення
Прыводзіць прыклады як з падручніка, так і падабраныя самастойна
Дакладна ўзнаўляе азначэнні і правілы
Дапускае адзінкавыя і нязначныя маўленчыя недахопы. **Робіць асобныя маўленчыя памылкі, якія выпраўляе самастойна пры ўказанні на іх
10
Выкладае вучэбны матэрыял свабодна, з высокай ступенню ўсведамлення і аргументаванасці
Тэарэтычныя звесткі ілюструе прыкладамі як з падручніка, так і падабраныя самастойна
Дакладна ўзнаўляе азначэнні і правілы
Не дапускае маўленчых недахопаў. ** Робіць адзінкавыя маўленчыя памылкі, якія выпраўляе самастойна
Заўвага:
*пералік маўленчых памылак прыведзены ў частцы «Ацэньванне пераказаў і сачыненняў»;
**для вучняў агульнаадукацыйных устаноў з рускай мовай навучання.

Ацэнка пісьмовых работ
Ацэнка арфаграфічнай і пунктуацыйнай граматнасці ажыццяўляецца з дапамогай пісьмовых работ – навучальных і кантрольных. Пры ацэньванні пісьмовых работ вучняў неабходна ўлічваць памылкі арфаграфічныя (памылкі ў напісанні слоў) і пунктуацыйныя (памылкі ў пастаноўцы знакаў прыпынку).
У пісьмовых работах вучнямі могуць быць дапушчаны грубыя, нягрубыя, памылкі, якія паўтараюцца, аднатыпныя арфаграфічныя памылкі.
Грубымі лічацца арфаграфічныя памылкі:
на вывучаныя правілы: атрэзаў (замест адрэзаў), траука (замест траўка), збожа (замест збожжа), сямя (замест сямя), пашталён (паштальён) і інш.;
у напісанні вывучаных слоўнікавых слоў: бібліатэка (замест бібліятэка), гірой (замест герой);
Некалькі памылак у адным слоўнікавым слове лічацца за адну памылку (копілюш замест капялюш).
Два выпраўленні на месцы вывучаных арфаграм лічацца за 1 нягрубую памылку.
Нягрубымі лічацца арфаграфічныя памылкі:
пры пераносе слоў (пра-ўда, надвор-’е);
графічныя памылкі і апіскі (замена адной літары іншай – спуп замест слуп, перастаноўка літар – шсытак замест сшытак, паўтор адной і той жа літары ў слове – маалы замест малы, паўтор аднаго і таго ж склада ў слове – прыгогожы замест прыгожы, пропуск літары ў слове – рабта замест работа);
адлюстраванне на пісьме замест літар е, ё, ю, я іх гукавога значэння (йаблык замест яблык);
у напісанні ненаціскных склонавых канчаткаў назоўнікаў, прыметнікаў, асабовых канчаткаў дзеясловаў (датычыцца толькі IV класа). У ІІ-ІІІ класах памылкі на пералічаныя правілы выпраўляюцца, але не ўлічваюцца.
Кожная нягрубая памылка лічыцца за паўпамылкі. Пры вывядзенні бала няцотная колькасць нягрубых памылак акругляецца на карысць вучня.
Памылкамі, якія паўтараюцца, лічацца памылкі ў адным і тым жа слове ці формах аднаго і таго ж слова (бероза, берозы, берозай замест бяроза, бярозы, бярозай). Незалежна ад іх колькасці, яны лічацца за адну памылку. Паўторныя (грубыя і нягрубыя) памылкі выпраўляюцца ў кожным слове з дапушчанай памылкай, але на палі выносяцца толькі адзін раз – у першым слове з памылкай.
Аднатыпнымі лічацца памылкі на адно і тое ж правіла ў розных словах (лышка замест лыжка, лотка замест лодка – на правапіс парных звонкіх і глухіх зычных; мілён замест мільён, пашталён замест паштальён – на правапіс раздзяляльнага мяккага знака).
Аднатыпныя памылкі на вывучаныя правілы, дапушчаныя ў розных словах, лічацца ў кожным слове асобнай памылкай.
Напісанне рускай літары и замест беларускай і (і наадварот) выпраўляецца, але за памылку не лічыцца.
У пісьмовых работах вучнямі могуць быць дапушчаны грубыя і нягрубыя пунктуацыйныя памылкі.
Грубыя пунктуацыйныя памылкі:
пропуск знака прыпынку ў канцы сказа;
пропуск коскі паміж аднароднымі членамі сказа.
Нягрубыя пунктуацыйныя памылкі:
пастаноўка аднаго знака прыпынку замест іншага ў канцы сказаў, пасля зваротка;
пропуск аднаго знака прыпынку пры выдзяленні зваротка ў сярэдзіне сказа;
пастаноўка кропкі ў загалоўку тэкста.
Нягрубая памылка адзначаецца на палях наступным умоўным знакам: арфаграфічная – I (н), пунктуацыйная – V (н).
Пры наяўнасці ў рабоце 1-2 выпраўленняў на месцы нягрубых арфаграфічных і пунктуацыйных памылак адзнака не зніжаецца; 3-7 выпраўленняў – адзнака зніжаецца на 1 бал; больш за 7 выпраўленняў – на 2 балы.


Ацэнка навучальных класных і дамашніх работ

Бал
Колькасць памылак
1
Больш за 7 памылак
2
7 памылак
3
6 памылак
4
5 памылак
5
4 памылкі
6
3 памылкі
7
2 памылкі
8
1 памылка
9
1 нягрубая памылка
10
0 памылак, дапускаюцца 1-2 выпраўленні на месцы нягрубых памылак

Пісьмовыя кантрольныя работы
Кантрольнымі пісьмовымі работамі з’яўляюцца: кантрольнае спісванне, кантрольны дыктант, кантрольны дыктант з граматычным заданнем, кантрольны слоўнікавы дыктант, кантрольная работа па тэме, тэматычны рознаўзроўневы тэст.
Аб’ём і колькасць усіх відаў кантрольных работ па класах рэгламентуюцца Інструкцыяй аб парадку фарміравання культуры вуснага і пісьмовага маўлення ў агульнаадукацыйных установах Рэспублікі Беларусь.

Ацэнка кантрольнага дыктанта

Бал
Колькасць памылак
1
Больш, чым на 2 балы
2
0/9*,1/8, 1/9, 2/7, 2/8, 3/6, 3/7, 4/5, 4/6, 5/4, 5/5, 6/3, 6/4, 7/2, 8/1, 8/2, 9/0, 9/1, 10/0
3
0/7, 0/8, 1/6, 1/7, 2/5, 2/6, 3/4, 3/5, 4/3, 4/4, 5/2, 5/3, 6/0, 6/1, 6/2, 7/0, 7/1, 8/0
4
0/6, 1/5, 2/4, 3/3, 4/2, 5/0, 5/1
5
0/5, 1/4, 2/3, 3/2, 4/0, 4/1
6
0/4, 1/3, 2/2, 3/0, 3/1
7
0/3, 1/2, 2/0, 2/1
8
2 нягрубыя,  0/2, 1/0, 1/1
9
0/1 ці 1 нягрубая арфаграфічная памылка
10
0/0, дапускаюцца 1-2 выпраўленні на месцы нягрубых памылак
               Заўвага:
*у лічніку – колькасць арфаграфічных памылак, у назоўніку – пунктуацыйных.
Кантрольны дыктант з граматычным заданнем складаецца з дыктанта і граматычнага задання (не больш за 3 заданні). У якасці граматычных выкарыстоўваюцца фанетычныя, марфалагічныя, сінтаксічныя, лексічныя г.д. заданні.
За кантрольны дыктант з граматычным заданнем выстаўляецца дзве адзнакі: адна – за дыктант, другая – за граматычнае заданне. Абедзве адзнакі выстаўляюцца па беларускай мове ў адну графу класнага журнала: 8/7.
Ацэнка граматычнага задання

Бал
Колькасць памылак
1
Выкананы ўсе заданні, дапушчаны 8 памылак, ці
выкананы 2 заданні, дапушчаны 5 памылак, ці
выканана 1 заданне, дапушчаны 2 памылкі
2
Выкананы ўсе заданні, дапушчаны 7 памылак, ці
Выкананы 2 заданні, дапушчаны 4 памылкі, ці
Выканана 1 заданне, дапушчаны 1 памылкі
3
Выкананы ўсе заданні, дапушчаны 6 памылак, ці
выкананы 2 заданні, дапушчаны 3 памылкі, ці
выканана 1 заданне без памылак
4
Выкананы ўсе заданні, дапушчаны 5 памылак, ці
выкананы 2 заданні, дапушчаны 2 памылкі
5
Выкананы ўсе заданні, дапушчаны 4 памылкі, ці
выкананы 2 заданні, дапушчана 1 памылка
6
Выкананы ўсе заданні, дапушчаны 3 памылкі, ці
выкананы 2 заданні без памылак
7
Выкананы ўсе заданні, дапушчаны 2 памылкі
8
Выкананы ўсе заданні, дапушчана 1 памылка
9
Выкананы ўсе заданні без памылак, дапушчаны 1-3 выпраўленні
10
Выкананы ўсе заданні без памылак і выпраўленняў
Заўвага:
арфаграфічныя памылкі, дапушчаныя ў граматычным заданні, улічваюцца ў колькасць памылак за дыктант.

Ацэнка кантрольнага слоўнікавага дыктанта

Бал
Колькасць памылак
1
8 і больш памылак
2
7 памылак
3
6 памылак
4
5 памылак
5
4 памылкі
6
3 памылкі
7
2 памылкі
8
1 памылка
9
0 памылак, 1-2 выпраўленні на месцы нягрубых памылак
10
0 памылак, без выпраўленняў

Кантрольная работа па тэме (тэматычны кантроль) – спосаб праверкі ведаў, уменняў і навыкаў вучняў па вывучанай граматычнай тэме. Яна можа праводзіцца ў форме тэматычнай кантрольнай работы ці ў форме тэматычнага тэсту.
Тэматычная кантрольная работа павінна ўтрымліваць 5 заданняў, якія ў поўнай меры ахопліваюць асноўны змест канкрэтнай вывучанай тэмы.
Тэматычны тэст па вывучанай граматычнай тэме павінен уключаць 5 тэставых заданняў, якія адпавядаюць пяці ўзроўням засваення вучэбнага матэрыялу.
На выкананне кантрольнай работы па тэме (тэматычны кантроль) адводзіцца 15-20 мінут урока.

Ацэнка тэматычнай кантрольнай работы
Бал
Аб’ём і правільнасць выканання задання
Выкананы
ўсе заданні і дапушчана:
Выкананы
4 заданні і дапушчана:
Выкананы
3 заданні і дапушчана:
Выкананы
2 заданні і дапушчана:
Выканана
1 заданне і дапушчана:
1
Больш за
8 памылак
Больш за
6 памылак
Больш за
5 памылак
Больш за
4 памылкі
Больш за
3 памылкі
2
8 памылак
6 памылак
4-5 памылак
3-4 памылкі
2 памылкі
3
7 памылак
5 памылак
3 памылкі
2 памылкі
1 памылка
4
6 памылак
4 памылкі
2 памылкі
1 памылка
Без памылак
5
5 памылак
3 памылкі
1 памылка
Без памылак
6
4 памылкі
2 памылкі
Без памылак
7
3 памылкі
1 памылка
8
2 памылкі
Без памылак
9
1 памылка
10
Без памылак

Ацэнка тэматычнага тэсту
Тэматычны тэст ацэньваецца па шкалах ацэнкі тэсту (шкалы 1, 2).

Шкалы ацэнкі тэматычнага тэсту

Шкала 1



Шкала 2
Нумар
задання
Максімальная колькасць балаў за выкананне задання

Колькасць балаў, атрыманых вучнямі
Адзнака па дзесяцібальнай шкале ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў
1
2

1
1
2
4

2
2
3
6

3–5
3
4
8

6–8
4
5
10

9-11
5

Сумарны максімальны бал за выкананне ўсіх заданняў – 30

12-14
6



15-18
7



19-23
8



24-28
9



29-30
10

Кожнае заданне тэматычнага тэсту ацэньваецца па шкале 1. Усе балы падсумоўваюцца. Сумарная колькасць балаў пераводзіцца па шкале 2 ў адзнаку па дзесяцібальнай сістэме.
Калі заданне выканана часткова, то доля правільна выкананага задання вылічваецца ў адносінах да максімальнай колькасці балаў дадзенага задання. Усе балы падсумоўваюцца. У выпадку атрымання няцэлага ліку робіцца яго акругленне ва ўстаноўленым парадку. Сумарны бал пераводзіцца па шкале 2 ў адзнаку па дзесяцібальнай сістэме.

Ацэнка маўленча-камунікатыўных уменняў і навыкаў
Узровень валодання маўленча-камунікатыўнымі уменнямі і навыкамі праяўляецца ў вучэбнай дзейнасці вучняў па ўзнаўленні аўтарскіх тэкстаў і стварэнні ўласных выказванняў на вызначаную тэму, па серыі малюнкаў. Вынікам дадзенай дзейнасці з’яўляюцца рознага віду пераказы і сачыненні.
Ацэньванне пераказаў і сачыненняў
Пераказы і сачыненні ў пачатковай школе носяць навучальны характар. Іх ацэньванне праводзіцца з улікам двух параметраў: а) змест, б) граматнасць.
Змест пераказаў і сачыненняў ацэньваецца з улікам наступных крытэрыяў:
адпаведнасць тэме і галоўнай думцы;
паўната раскрыцця тэмы;
лагічнасць і паслядоўнасць выкладу фактычнага матэрыялу;
наяўнасць ці адсутнасць маўленчых памылак.
Зместавымі (тэкставымі) памылкамі лічацца:
неадпаведнасць зместу тэксту абазначанай у загалоўку тэме;
нераскрыццё галоўнай думкі;
парушэнне лагічнасці, паслядоўнасці развіцця думкі ў тэксце;
наяўнасць маўленчых памылак.
Маўленчыя памылкігэта памылкі, звязаныя з парушэннем патрабаванняў якасці маўлення, яго дакладнасці, чысціні, разнастайнасці, дарэчнасці.
Маўленчымі памылкамі лічацца:
неабгрунтаваны паўтор аднаго і таго ж слова (Кацяня сядзела на дрэве. Кацяня жаласна мяўкала. Кацяня не магло злезці з дрэва);
неабгрунтаванае ўжыванне побач аднакарэнных слоў (У лесе ляснік знайшоў рэдкую кветку);
ужыванне слова ў недакладным значэнні (паважны чалавек замест паважаны чалавек);
ужыванне дыялектных і прастамоўных слоў (транвай замест трамвай; лабалаторыя замест лабараторыя);
парушэнне агульнапрынятай злучальнасці слоў (хварэць грыпам замест хварэць на грып);
няправільнае ўтварэнне і ўжыванне форм склонаў, спражэння (у кніге замест у кнізе, бярэць замест бярэ);
памылкі ў словаўтварэнні (куст ружы змерзнул замест змерз);
парушэнне межаў сказа (У двары дзеці гулялі ў снежкі. І каталіся на санках).
Кожная маўленчая памылка лічыцца за палову памылкі. Пры вывядзенні бала няцотная колькасць маўленчых памылак акругляецца на карысць вучня.
Колькасць зместавых і маўленчых памылак улічваецца сумарна пры выстаўленні адзнакі за змест пераказу ці сачынення.
Граматнасць пераказаў і сачыненняў ацэньваецца з улікам наяўнасці ці адсутнасці арфаграфічных і пунктуацыйных памылак. Усе арфаграфічныя і пунктуацыйныя памылкі выпраўляюцца.
Колькасць арфаграфічных і пунктуацыйных памылак падсумоўваецца пры выстаўленні адзнакі за граматнасць.
За пераказы і сачыненні выстаўляюцца дзве адзнакі: 9/8 (9 – за змест, 8 – за граматнасць).

Ацэнка пераказу і сачынення

Бал
Змест
Памылкі
Змястоўныя і маўленчыя
Арфаграфічныя і пунктуацыйныя
1
1. Тэкст не завершаны. Тэма і асноўная думка не раскрыты.
Памылак больш, чым на 2 балы
Памылак больш, чым на 2 балы
2
1. Тэкст напісаны, але тэма і асноўная думка не раскрыты.
3/3*, 3/4, 3/5
8/0**, 8/1, 7/2, 7/3, 6/4, 5/5, 4/6, 3/7
3
1. Тэма раскрыта часткова, асноўная думка не прасочваецца.
3/0, 3/1,3/2
7/0, 7/1, 6/2, 6/3, 5/4, 4/5, 3/6, 2/7
4
1. Тэма і асноўная думка раскрыты часткова.
2/3, 2/4, 2/5
6/0, 6/1, 5/2, 5/3, 4/4, 3/5, 2/6
5
1. Тэма і асноўная думка ў цэлым раскрыты.
2/0, 2/1, 2/2
5/0, 5/1, 4/2, 4/3, 3/4, 2/5, 1/6
6
1. Тэма і асноўная думка ў цэлым раскрыты.
½, 1/3, 1/4
4/0, 4/1, 3/2, 3/3, 2/4, 1/5, 0/6
7
1. Тэма і асноўная думка раскрыты.
0/4, 1/0, 1/1
0/5***
3/0, 3/1, 2/2, 2/3, 0/5, 1/4
8
1. Тэма і асноўная думка раскрыты поўнасцю.
0/3
0/4***
2/0, 2/1, 1/2, 1/3, 0/4
9
1. Тэма і асноўная думка раскрыты поўнасцю.
0/1, 0/2
0/3***
1/0, 1/1, 0/1, 0/2, 0/3
10
1. Тэма і асноўная думка раскрыты поўнасцю.
0/0
0/1***, 0/2***
0/0,1 нягрубая
Заўвага:
*у лічніку – колькасць памылак зместу, у назоўніку – колькасць маўленчых памылак;
**у лічніку – колькасць арфаграфічных памылак, у назоўніку – пунктуацыйных;
***для вучняў агульнаадукацыйных устаноў з рускай мовай навучання;
пры наяўнасці ў рабоце 1-3 выпраўленняў на месцы нягрубых памылак – адзнака не зніжаецца; 4-7 выпраўленняў – адзнака зніжаецца на 1 бал; больш за 7 выпраўленняў – на 2 балы».

Комментариев нет:

Отправить комментарий